Dm G Дарагія мінчане і госьці сталіцы, C Am Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца. Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві, Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і. Припев: E7 F Мы жывем адначасова ў двух гарадах, Am C Падваеньне асобы зрывае нам дах, Гэты факт паступова зрывае нам дах, E7 Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць F G Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы. Першы горад, які называецца Менск, Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс, Ен у сэрцы жыве, ен жыве ў галаве Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве. А ў Мінску прапіска і гарвыканкам, І Лядовы палац, і бэтонны паркан, І дзяцінства майго прамільгнулыя дні, Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя. Припев Есьць у Мінску назовы бязрадасныя, Есьць Калектарная, а есьць Базісная. Там народ забясьпечвае, правільны наш, Выкананьне задачы пастаўленае. А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць, Там сьпічастыя вежы касьцелаў старых, І дахоўка на стрэхах, двары і муры. Припев: Усе блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца, І вялікі кастрычнік, і радаўніца, І пьяная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні “Мізім”, ні “Упса” . Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць, Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, Ен ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць, Будзе мовай тваею з табой гаварыць